Беларуская савецкая энцыклапедыя

КАРАТКЕВІЧ Уладзімір Сямёнавіч (н. 26.11. 1930, Орша), беларускі савецкі пісьменнік. З сям’і служачага. Скончыў філал. ф — т Кіеўскага ун — та (1954), Выш. літаратурныя (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Друкуецца з 1955. Першы зб. паэзіі «Матчына душа» (1958), прозы «Блакіт і золата дня» (1961). Аўтар рамана «Нельга забыць (1962), аповесцей «Цыганскі кароль», «Сівая легенда» (апубл. 1961), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1964), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966), «Чазенія» (1970), п’есы «Млын на Сініх Вірах» (нап. 1957, паст. Бел. тэлебачаннем 1959), сцэнарыяў фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967) і інш. У паэзіі К. пераважаюць гістар. і баладна-рамант. сюжэты, ёй характэрна рамантычна-асацыятыўная вобразнасць. Гістарычная тэматыка, рамантызавана-прыгодніцкія сюжэты пераважаюць і ў прозе К., у якой вылучаецца раман пра адмену прыгону і паўстанне К. Каліноўскага «Каласы пад сярпом тваім» (кн. 1 — 2, 1965). Творы К. перакл. на рус., укр., літ., чэшскую, балг. і інш. мовы. Тв.: Вячэрнія ветразі, Мн., 1960; Каласы пад сярпом тваім, т. 1 — 2, Мн., 1968; Мая Іліяда, Мн., 1969; Чазенія, Мн., 1970; Дарога, якую прайшоў, у кн.: Пра час і пра сябе, Мн., 1966. Літ.: Колесник В. Душа поэта, «Дружба народов», 1959, № 8; Лойка А. Выхаванне таленту, «Маладосць», 1961, № 7; Кісялёў Г. Шматпланавы гістарычны раман, «Полымя», 1969, № 12; Ярош М. Добры плён пошукаў, там жа, 1970, № 2; Андраюк С. На рамантычнай хвалі, там жа, 1971, № 5.

А. А. Лойка. Мінск.

1. Набор зроблены па выданні: Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 12 тамах. Том V: Зуйкі — Кішы. — Мн., Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1972.