Што такое ёсць справядлівасць

Што такое ёсць справядлівасць,
Калі капнуць глыбока?
Яе няма, калі гнецца
Хоць адна ад крыўды спіна.

Як кулак — не кулак без пальца,
І «ў абодва не зрыць» аднавокі,
Так грамадства з адным нешчаслівым
Каштуе не болей лайна.

Упершыню — У кн.: Быў. Ёсць. Буду.
Чарнавы аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 23 ліст. 81 г. 12 г. 5 хв. Паўн. м.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 288.

Яндекс.Метрика