З запісных кніжак — 1975

1975, 10/ІІ.

Пушкін — з’ява, прыдуманая і створаная богам (або прыродай, як вам будзе зручней), каб у кожным учынку, кожным гуку, жорстка і непрадузята праверыць сябе на праўду і фальш. Праверыць і часам пасаромецца.