Спадабалася і запомнілася

— «Зорку Венеру» Юрыя Семянякі ў пастаноўцы нашага тэатра оперы і балета глядзеў аж два разы. Першы раз — адзін. Другі — з маці. Перакананы, што гэта пачатак чагосьці вельмі цікавага ў беларускім оперным мастацтве. Выключна ўдалая работа мастака. Харошыя Вераніка, Багдановіч, лірнік. Лічу, што пяток такіх спектакляў — і тэатр будзе мець свой нацыянальны рэпертуар.

Упершыню — «Літаратура і мастацтва», 1971, 1 студз. (адказ на навагоднюю анкету газеты).

Яндекс.Метрика