Былому другу

Ну й свінства ж ты зрабіў…
Ледзь дашукаўся кораня.
Глядзі,
ў наступны раз не зносіш галавы.
Давай
на антыбрудэршафт з табою дзёрнем.
Хачу ад сёння быць з табой на «вы».

Упершыню — У кн.: Быў. Ёсць. Буду.
Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 21 ліст. 81. 13.25.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 289.

Яндекс.Метрика