З амбона хтось крычаў пра шлях да раю
З амбона хтось крычаў пра шлях да раю.
Адзін маўчаў, паказваючы згоду.
Другі маўчаў — на знак сваёй нязгоды…
Маўчанне адназначным не бывае.
Упершыню — Дзень паэзіі. Мн.: Маст. літ., 1982.
Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 21 ліст. 81. 13 г.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 289.