Старайся

Старайся (але, вядома, не кaту)
Сказаць адзіна верныя словы:
Замест:
— О божа, ды будзьце вы клятыя!
Сказаць:
— О божа, ды ўстаньце здаровы!

Упершыню — У кн.: Быў. Ёсць. Буду.
Аўтограф — у 1-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 16 г. 20 хв. 24 вер 79 г. Піцунда.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 291.

Яндекс.Метрика