Пяць струкоў перцу

Як задумаў свіння — Асманскі султан
З Каўказам сілаю мерацца,
Ён — меру гароху прыслаў для армян,
А яны — пяць струкоў чырвонага перцу.
І кожны султанаў мудрэц, як баран,
Разглядаў іх і сэнсу не бачыў,
Але самы сівы сказаў: «О султан!
Мне нядоўга жыць. Растлумачу.
Ты гарох ім паслаў — безліч войска свайго.
Ну і звараць. З’ядуць. Хай без радасці.
Хаця цяжка пасля, — нат з падмогай багоў, —
Будзе вытрымаць іх кананаду.
Войска іхняе — паць пярчын — прад табой,
Праглыні, найвялікшы султане,
І згарыш ці да смерці уп’ешся вадой:
Ні Севана, ні рэчак не стане».

Упершыню — У кн.: Быў. Ёсць. Буду.
Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 25 ліст. 81. 9.55.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 291.

Яндекс.Метрика