Чорны замак Альшанскі — Раздзел VII

Мы сядзелі з Хілінскім на беразе става, там, дзе ўпадала ў яго Альшанка. Вельмі шырокі ў гэтым месцы стаў сям-там парыў, стаялі над ім маленькія і рэдкія слупы туману, ледзь падсвечаныя нованароджаным сонцам.

Вудзілі. Праўдзівей, вудзіў адзін ён, хаця не часта, але падсякаючы то плотку, то невялікага галаўня. Ужо дзесяткі з два такіх сноўдалі ў яго вядзерцы, часам без дай прычыны пачынаючы ліхаманкава, як па камандзе, брохаць.

— Усё ясна, — сказаў ён, выслухаўшы мяне. — І ясна, што Лапатуха павінен быў загінуць пасля

— З тых, што прысутнічалі?

— Чаму? Кожны з іх мог расказаць пра гэта камусьці са сваякоў ці знаёмых.

— Лыганоўскі такі з’ехаў.

— Ну так. Сказаў: «Калі кожнае маё слова на гэтай цудоўнай і высокамаральнай старонцы будзе весці

— А што было Кутузаву да Англіі?

— Ну, калі мы надта ўжо насіліся і панькаліся з новай саюзніцай, дык ён сказаў «пфуй» і імператару і

— Т-та-ак, гуманнасцю тут фельдмаршал не вызначыўся.

— І ўсё  ж я нікога не бачу з прысутных там, хто мог бы такое ўчыніць, каго мінулае звязвала б з гэтым

— Мы яшчэ вельмі мала знаем. І таму не можам прадбачыць і прадухіліць учынкі гэтага або иншых.

І ты маеш рацыю: маглі камусьці і расказаць.

— «Прадухіліць». А тут праз гэтае няведанне гінуць і гінуць людзі. Вы не загінулі ўчора толькі дзівам.

— Думаеш, штучны абвал?

— А як жа. Упаў кавалак муру там, дзе ламалі. І тут да сатрасення далучылася сіла, прыкладзеная да

Шмаргануў. На гэты раз акунька.

— Кінь, — нечакана папрасіў ён. — Кінь. Не твая гэта справа. І гэта пачынае рабіцца вельмі

— І няхай не будзе. — Ува мне раптам прачнуўся гумар шыбеніка, чаго я ад сябе аніяк не чакаў. — Тут

— Ну-ну. Вар’яты часам павінны выказваць парадоксы. І ерэтычныя меркаванні. Нават замахвацца на

— Ну так. Звышчалавечая пагарда да лаянкі і ўхваленняў… І куды ж гэта я ўваліўся, куды трапіў? І ў

— Ну-ну. Ты даеш. Проста пурытанскі…

Ды раптам так і ўтаропіўся ў мяне.

— Ты што, марскога змея ўбачыў?

Ён, відаць, нават занепакоіўся, бо я нібы скарчанеў, утаропіўшыся ў адзін пункт.

Мая вуда паспяхова сплыла б на сярэдзіну става, каб ён не перахапіў яе.

— Ну вось. Вось і ў цябе. Ды глядзі, як павёў асцярожна… А, чорт! Ды што ўрэшце з табою?

Але тут я пачаў калаціцца ад смеху. Спачатку ціхага, а пасля зусім ужо нясцерпнага і нястрымнага.

— Ды што з табой, хлопча? Сапраўды ты з глузду з’ехаў, ці што?

— Ідыёт! Ідыёт!

— Згодзен, але чаму?

— Я сказаў… ой… пра глаголіцу.

— Не ты першы.

— І толькі тут мне стукнула ў галаву… Мы шукалі пад трэцяй вежай.

— Правільна. трэцяя літара, што ў кірылічным алфавіце, што ў глагалічным.

— Так. І ў глагалічным… ах-ха-ха!..  — першая літара і мае пад цітлам значэнне адзін,

— Та-ак. Не бачу нічога смешнага. Своеасаблівы гумар.

— Справа ў тым, што і  — сапраўды адзін, два і тры. Так у глаголіцы. Але ў кірыліцы

— Як-як?

— А вось так. І, значыць, ступ уніз, гэта азначе 6, а не восем ступ уніз. Б і Ж не мелі

ў старажытнай Беларусі лічбавага значэння.  — першая вежа,  — ніякая, разумееш ты, ніякая. А  — гэта другая вежа ад кутняй. І, значыць, памыліліся не толькі мы, але і тыя, што хацелі

Я знямог ад смеху, зусім знясіліўся:

— А божа мой! Ёлуп! Ёлупень! Асёл раменныя вушы.

— Нічога, асёл на чатырох нагах дый то спатыкаецца.

— Ну досыць. Я больш не дазволю гэтаму аслу спатыкаца. Мулам мне зрабіцца, калі гэта не так.

З гэтага моманту я цвёрда вырашыў, што ніхто, нішто і ніколі ў аслы мяне не запіша. Гісторыя калісьці

Яшчэ толькі адно. Пакуль мы дайшлі да месца, дзе нам трэба было разыходзіцца, я перадаў Хілінскаму

ўсе свае меркаванні па гэтай справе. Няхай перадае далей каму захоча. Я не хацеў далей рызыкаваць. Ці мала што магло здарыцца са мною ў гэтым ідыёцкім кутку?

Ён слухаў уважліва, а потым, нічога не каменціруючы, сказаў толькі нейкім нібы безуважным голасам:

— Падобна на тое, — і дадаў пасля паўзы: — І вось яшчэ што. Гэта табе пажытак для разважанняў. «БТ»

Што мне было да «БТ» і да гэтага небаракі? Мяне ўразіла іншае.

— Дык, значыць, пошукі ідуць? Іх не кінулі?

— Ат, — адмахнуўся ён, — нічога я не ведаю. Шчука неяк абмовіўся. Я думаў, гэта табе будзе цікава…

Калі не — прабач.

Праз дзень ціхі наш прыстанак ператварыўся ў стоўпатварэнне вавілонскае. Сноўдалі паміж Альшанамі і Альшанкай розныя машыны і розныя людзі. Прыязджалі нават з Кладзенскага і са сталічнага музеяў. Завіхаліся вакол руіны, фатаграфавалі, абмервалі.

Мяне гэта не датычылася. Я зрабіў сваё і на гэты раз спадзяваўся, што без памылкі.

Я проста рабіў тое, што і дагэтуль. Разам з хлопцамі са школы, Шаблыкам і Змагіцелем, разам з археолагамі (дзе прыбыль, там памагатых гібель) выносіў смецце і друз. На гэты раз з другой вежы.

Гэта частка яе, частка замураванай некалі брамы, абвалілася ў той дзень, выклікаўшы абвал і над намі.

Тыя, прыезджыя, накшталт славутых гогалеўскіх пацукоў, «панюхалі ды і пайшлі прэч». Прашу ў іх прабачэння. Усе тыя дні я, нібы прадчуваючы нешта нядобрае, прабываў у самым дрэнным настроі. Хацелася раўці і кідацца на людзей. Баюся, што нават вочы ў мяне наліліся крывёю, як у бычка.

Прыходзілі і адыходзілі мясцовыя. Часам на ўзгорку людзі збіраліся нават у маленькія паасобныя купкі, дзе ажыўленыя, а дзе і змрочныя. Нібы нейкі дух неспакою і трывогі павіснуў над Альшанкай.

— Ну што, наклёўваецца нешта? — спытаў Нічыпар Альшанскі.

Стаяў ён наводдаль разам з Вячоркам, Высоцкім і Ганчаронкам.

І хаця, адгробшы чарговую порцыю рознай парахні, на глыбіні шасці ступ ад «мацерыка», мы сапраўды

— А чорт яго ведае. Тут такая галаваломка, што нельга быць пэўным ні ў чым… Можа, нешта і

Я не хацеў рассыпаць амаль завершанага ўзору ў сваім калейдаскопе.

Магчыма, я памыляўся, але я не хацеў сапсаваць справы аніводным неабдуманым учынкам, аніводным

Да вечара мы расчысцілі амаль усю пляцоўку. Я ўжо нават прыблізна бачыў, дзе пліты на падлозе

— Досыць на сягоння. Заўтра з раніцы зоймемся зноў.

Яны бурчалі. Азарт ёсць азарт, асабліва калі справа падыходзіць да канца.

— Нічога, нічога. Пакіньце крыху прыемнага чакання і на заўтра.

— Прыемнага, — досыць здзекліва сказала Сташка. — Нічога там прыемнага не будзе. Проста хочацца

хутчэй дакапацца.

Я пазмрачнеў:

— Калі нават я маю рацыю, то адзін дзень нічога ўжо не дасць і нічога ўжо не зменіць. Калі нават

здагадкі правільныя. Таму што людзі, мы, у гэтым выпадку спазніліся з дапамогай. На добрыя тры з паловай стагоддзі.