Чорны замак Альшанскі

1. Упершыню — «Маладосць», 1979, № 7, 8; 1980, № 1, 2.

2. Першае кніжнае выданне: Караткевіч У. Чорны замак Альшанскі: Раман, аповесць. — Мн.: Маст. літ., 1983. — С. 5 — 280.

3. Рукапіс захоўваецца ў 62 папцы асабістага архіва пісьменніка (аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ), з паметай у канцы, на 244 старонцы: «4 красавіка 1979 г. Мінск». У 72-а і 95 папках асабістага архіва захоўваюцца чарнавыя накіды да рамана.

4. Машынапісы рамана захоўваюцца ў 63 — 66 і 72 папках асабістага архіва (аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ), карэктура першадруку рамана з аўтарскімі праўкамі — у ЦНБ НАН РБ, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 50.

5. Перакладзены на рускую, украінскую, балгарскую, чэшскую мовы (?).

6. Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 7. Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць; Чорны замак Альшанскі: Раман. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 198 — 562.