Чорны замак Альшанскі — Раздзел IX

Мы ўрэшце падважылі адну з пліт «над караблём». Было гэта наступнага дня пасля нападу на мяне.

Дапамагаць прыйшлі ўсе ўчарашнія, ды яшчэ прыплёўся ксёндз. У зношанай цывільнай шкуры і з кіркою ў руцэ, што, як ні дзіўна, яму пасавала. Яму, па-мойму, усё пасавала, гэтаму дзіўнаму чалавеку.

І тут адбылася першая разбежнасць з адным з маіх начных кашмараў. Пад плітой не было атвора, ён быў засыпаны, нават забіты ўламкамі цэглы, камянямі, друзам і… дробнымі бетоннымі брылямі з рэшткамі арматуры.

Шчука аж засычэў ад радасці, убачыўшы гэта.

— Чаму тут радавацца? — спытаў я.

— А таму і радавацца, што шлях — вярняк. Дарэчы, шлях табою і падказаны.

З ім былі нейкія яшчэ два дзядзькі ў цывільным.

— Ну што цяпер? — спытаў ён у аднаго з іх.

— А што. Пакуль тое, хай капае, — адказаў незнаёмы.

— Праўда. Усё ж гэта як вянец. І ягоных здагадак, і таго, што мусіў перажыць.

Мы выграбалі, не, мы літаральна выдзіралі гэты позні корак, што заторкнуў жарало даўняга атвора. І

ўрэшце зазеўраў чорны, крыху нахілены правал уніз.

Я ўзяў ліхтарык і пачаў спускацца па збітых, сточаных часам прыступках. Са мною спускаліся Сташка

Цені ад нашых галоў скакалі па мурах, па нізкіх паўкруглых скляпеннях. Сходы былі крутыя, як на

І ўжо нейкіх метрах у пяці ніжэй разабранага намі завалу я спыніўся і паказаў налева.

— Ну вось. Муравалі. Замуроўвалі. І параўнаўча нядаўна. — І звярнуўся да сваіх: — Таму мы разбіраць

— Маеце рацыю, — сказаў невядомы, — гэта сапраўды наша справа. А чаму вы думаеце, што

— Спосаб кладкі, — сказаў я. — І яшчэ, яны ўжывалі для замазвання шчылін бетон.

Рушылі далей. І зноў прыступкі, прыступкі, прыступкі. Зноў скокі жоўтага і чорнага. Зноў сякуць

Мы спускаліся нязмерна доўга, аж пакуль сталь не пачала адыходзіць угору і там загінацца некуды ў

— Усё. Роўныя пліты, — чамусьці шэптам сказаў я.

Прамяні паплылі ўгору, асвятляючы яйкападобнае скляпенне.

— Усё як на істужцы.

Сапраўды, круглая цямніца сажняў сямі ў акружнасці. І унь пляма, пазнейшай за яе камяні, але на гэты

І зноў я бачу нібы толькі густую цемру. Чую толькі голас з вышыні:

— Тут вам і ложніца, тут вам і жыць… Скарб адзедзічыце… Будзеце вы там вартаўнікамі, і жывым вас

І яшчэ, яшчэ я чую звон апаленай плінфы аб другую і шорганне кельмы аб камень.

— Вартаваць да веку вякоў, — чую я.

Сташка асвятляе мой твар і кажа:

— Глядзі.

Ля мура я заўважаю купку праху. Рэшткі дзежкі, якая даўным-даўно рассыпалася на порах. Па камянях

І там мы знайшлі тых, каго шукалі. Яны ўсё ж дачакаліся. Жывыя ўсё ж даклікаліся іх. Але ім гэта было

Ля самага муру блізка-блізка адзін да аднаго і пры жыцці, магчыма, абняўшыся, а цяпер проста блізка, ляжалі два касцякі. І ўвесь іхні жах адзін за аднаго і за сябе, і безнадзейнасць апошніх імгненняў раптам успляснуліся і затапілі ўсю маю бедную існасць.

Жахлівы старадаўні цынізм нібы самкнуўся з бяздоняй цынізму сённяшняга, таго, бязлітаснага, у цісках якога біўся я і гэтыя людзі ўсе гэтыя беспрасветныя месяцы.

Два. Абняўшыся?

Я ведаю, як вы зараз паглядзіце на маё апавяданне.

Меладрама? Гамлет з чэрапам? Шкілеты флінтавых ахвяр на «востраве скарбаў»? Баярын Орша?

Дудкі, каб вам ніколі не бачыць таго, што ўбачыў я і ўсе яны!

Таму што быў там адзін штрых, ад якога я доўга не мог адчуваць сябе поўнасцю жывым. Ад якога дагэтуль, калі ўспомню, прабіраюць дрыжыкі. Агіды да некаторых з пароды людской. Той апошні жах, за які выдумшчыкаў такіх меладрам паложана, уласна кажучы, біць па мордзе.

Пад тазавымі касцямі жанчыны ляжалі тонкія, як курыныя, жалкія костачкі.

…Дзіцяці, якое так і не нарадзілася.

…Валюжыніч у цемры кладзе руку на плячук жанчыны.

— Нічога. Мы сустрэнемся. Мы вечныя. Няма мяжы шэсцю нашаму па зямлі.

«Не. Мы выйдзем, мы выйдзем адсюль, Ганна Гардзіслава. Мы выйдзем адсюль, Сташка».

Хістаючыся, я выбраўся наверх, адышоў як мага далей і сеў на траву, нібы мне падсеклі ногі. З мяне

Як праз вэлюм, я пазнаваў Сташку, Хілінскага, ксяндза.

Я стрымліваўся ад мата, толькі ўважаючы на гэтых трох. Ён нічым ужо не мог дапамагчы, я ведаў, што

Хаця кожная душа створана, каб гэтае святло бачыць. І хто пазбаўляе яе гэтага, той губіць навекі тую

Мат, па-мойму, толькі і створаны, што для такіх выпадкаў. Калі мужыку ўжо нельга іначай. Калі

Калі іншага выйсця няма. Іначай падступіць да глоткі і неадкладна задушыць гнеў.

— Хадзем, — сказала Сташка спалохана. — Хадзем адсюль. Унь туды.

Мы мінулі замак, мосцік і селі, каб не было відаць ні муроў, ні вежаў. Пад старадаўнімі ліпамі, у густой

— А той няхрышчаны, — бязгучна сказаў ксёндз. — Пагубленая душа.

— Пагубленая. Для зямлі і сонца.

— Смертная душа.

— Так. Гэтая — сапраўды смертная.

— І няма, мабыць, больш смяротнага граху за гэты, — апусціўшы галаву, сказаў ксёндз.

— Так. І помсты яму няма. І няма яму адплаты.

— Няма адплаты? — Галава раптам ускінулася. — Няма адплаты?!

Вочы ягоныя былі не такія, як заўсёды. Вар’яцкія, амаль аблуканыя вочы.

— Уставайце. Хадземце са мной… Вы можаце ісці на раскоп, Станіслава.

Ён ішоў наперадзе так, што я, чалавек з шырокім крокам, ледзь-ледзь паспяваў за ім.

— Раней бы. Раней, — мармытаў ён. — Праўда, што гэты, Высоцкі, выдаў тады, у Кладна?

— Так.

— То ж бо мне здавалася, падобны… Не даў веры… Не сам адплачу.

І зноў мармытанне:

— Цяпер позна што-небудзь мяняць. Жыццё пройдзена.

— Ніколі не позна.

— І потым, добрым можна быць амаль паўсюль. Няўжо вы думаеце, што такі ксёндз, як я, горшы за

Ён падбягаў да касцёла:

— А я думаў, фундатар. А я думаў, амаль святы. Двойчы здраднік. Забойца столькіх жывых. Забойца

Шалёна кінуў позірк на мяне.

— Няма адплаты? Няма адплаты? Хадзем са мной. Пачакай, навалач.

Што гэта было за аблічча?! Аблічча старадаўніх прарокаў. Прыгожае застрашлівай і смертаноснай

Ён зайшоў у невялічкі пярэдні пакой, уласна адгароджаны куток між унутранымі і вонкавымі дзвярыма

Мультанавай вартоўні, і выйшаў адтуль з ломам, які перадаў мне. Сам ён па-ранейшаму трымаў у руках кірку і брудны лантух ці посцілку, скручаную ў нейкі бязладны, хаатычны спосаб.

— Вось. Мяркую, хопіць.

Зялёны паўзмрок — праз лістоту — ліўся ў ніжнія вокны касцёла. І чыстае, нічым не зацененае святло ў

Адзіны прамень з верхняга акна падаў на твар з зеленаватага мармуру і нібы ажыўляў яго. Шырокае

І гэтая складка ў цвёрда сціснутых вуснах. Цяпер я разумеў, чаму мне не хацелася падчас першай

І не цвёрдасць была ў гэтым прыкусе, а нялюдская жорсткасць і пэўная сабе да канца здрадлівасць.

Хлуснёю была рука, што ляжала на эфесе мяча.

— Якая на Евангеллі ляжала, — нібы адказваючы маім думакам, сказаў ксёндз.

Я апамятацца не паспеў, як рука Жыховіча маланкападобна ўзвілася ў паветра.

А пасля ён нанёс скрышальны цёс кіркаю па гэтай мармуровай трупна-зеленаватай руцэ. Мармур

Счарсцвелы, бязлітасны, цмочы твар.

Мне ледзь удалося справіцца з ім. Бо ў сваім узбуджэнні і агрэсіўнасці ён нібы набыў сілу добрых

Але ўсё ж мне пашанцавала ўтаймаваць гэты выбух несамавітай сілы.

А я падумаў, як працавалі б вось гэтыя яго сялянскія, звыклыя да працы, жылаватыя рукі. Падумаў

— Пабойцеся бога, — ускрыкнуў я, дужаючыся з ксяндзом.

Але ён ужо звяў. На месца вулканічнага ўсплёску ненатуральнай сілы прыйшло заспакаенне. Як

— Што вы робіце? — ужо цішэй сказаў я. — Гэта ж каштоўнасць.

— Каштоўнасць не будзе горшая ад невялічкай выбоіны… І нават цікавей будуць на яе глядзець

Ён пайшоў у нейкі закутак левага нефа і спыніўся перад абабітай кутым жалезам дзверцай. Дастаў з

Ён не запрасіў мяне з сабою, але і не гнаў. Таму я таксама стаў спускацца на невялікай адлегласці за ім.

Ён крочыў, нібы яго вёў нехта, і ўсё мармытаў:

— Ачысціць… Прэч… Прэч.

З усіх саркафагаў адзін быў з таго ж мармуру, колерам амаль як зеленаваты нефрыт. Крышка на ім была

— Вось табе і падважнік.

— Паб’яце.

— Нічога. Гэта не жыццё чалавечае разбіць. Памажыце.

Мы наляглі з усёй сілы. Урэшце крышка паддалася і адсунулася сантыметраў на трыццаць — сорак.

Я ўсё яшчэ не разумеў, што ён збіраецца рабіць.

— Яшчэ. Яшчэ. Шкада, што не раскалашмаціў хаця б мармуровую морду.

Святло з чатырох невялічкіх акенцаў, што наўкос, зверху ўніз, вялі ў сутарэнне, падала на яго суровы,

— Я даб’юся, каб яе выкінулі адсюль, гэтую мардасіну. — У яго зноў быў выгляд шалёнага:

— Спыніцеся, — толькі тут здагадаўся я. — Не трэба. Гэта ж апаганьванне праху.

— Так, — ён вадзіў сашклянелымі вачыма, — смяротная кара за смяротнасць… Забойства адной душы…

Ён рассцілаў на падлозе радзюгу.

— Я ведаў дагэтуль адзіны выпадак такога ўздаяння, такой адплаты. Прах Мартынава1… Адплата

Апусціў галаву:

— Урэшце ваша прысутнасць… Я не патрабую яе тут.

Я не прымусіў доўга сябе ўпрошваць. Выйшаў і пайшоў да касцельнай агароджы.

Здалёк відаць быў стаў, куды бліжэй кучаравыя купы дрэў вакол замка. Яшчэ бліжэй дарога і злева ад

Але ўсё адно на наваколле глядзець было весялей і ўцешней. Досыць з мяне было за гэтыя дні падзей:

Я выйшаў у браму і сеў на лавачку пад ліпамі. Думалася нешта ўсё пра дурное. Што вось і скончыліся

Жыховіч з’явіўся недзе хвілін праз сорак, кінуў да ног вузел і сеў побач са мной. Відаць, не столькі

Я ведаў, што было ў вузле. Косткі і чэрап, загорнутыя ў радзюгу. Выграб-такі іх у дарэмным

— Я й то думаю, я й то баюся, што дрэнныя былі модлы, што людзі ўзносілі на гэтым месцы шмат

— Нашто вы гэта, — слаба супярэчыў я. — Хіба яму не ўсё адно?

— Гэта для вас усё адно. А яму не ўсё адно. І мне не ўсё адно. Таму што я веру ў адрозненне ад вас.

Веру, што ён зараз недзе там скрыгоча зубамі. Нават калі ахвяраваннямі, нават калі фундатарствам купіў сабе чысцец замест пекла, дзе яму вечна належыць быць.

Некалькі дзяцей, якім, відаць, абрыдла важданіна людзей каля замкавых падзямелляў, з’явіліся на

Жыховіч глядзеў праз іх.

— Скрыгоча, бо няма і не будзе спакою ягоным, — ён памаўчаў, — г… косткам. А думаеце, ён яго

Устаў і панёс вузел да балацявіны. Стаў над ёю, калі адна з яго ног правалілася, і сыпануў з посцілкі

А пасля падкінуў у паветра нешта круглае і пад’ёмам, як сапраўдны форвард, паклаў гэта ім у ногі.

Выгляд у яго быў пры гэтым страшнаваты.

— Гэй, ану, вам яшчэ «мяч».

Зацікаўленыя хлапчукі пачалі падыходзіць да «мяча», купчыцца вакол.

— І хай табе, цмоча, змяюка смярдзючая, кожны ўдар там адгукнецца. Тысячакрат па тысячы разоў.

Я хацеў быў устаць, каб прыпыніць усё гэта. Пачынала гэта быць да бяспамяцця агідным. Але тут

Стах спыніў нагою кімсьці ўжо з запалам падфутболены «мяч».

— Цыц. Вы што ж гэта, шмаркулі? Гэта не да ладу.

Абвёў позіркам ксяндза, і позірк з-пад сівых валасоў быў няўхвальна суровы.

— Гэта вы кінулі?

— Так.

— Та-а, — бязгучна сказаў Васілька, — кі-нуў.

— А нашто? — спытаў Стасік.

І тут я здзівіўся. Ксёндз нібы апраўдваўся перад гэтай малечай:

— Горш гэтага чалавека не было.

— То нагамі нашто ж ганяць?

— А што рабіць? — гэта спытаў я.

— Пытанне неразумнае, — Стах сказаў гэта салідна, як дарослы. — Яму гэта невядома яшчэ як. А вось

Ксёндз звяў, нібы з яго выпусцілі паветра. Стах жмутком травы ўзяў чэрап у рукі.

— Я яго лепей унь, у багавінне, у посернае месца, кіну тады, калі яму ўжо там месца, — забурчаў Стах.

Панёс і сапраўды шпурнуў чэрап у самую сярэдзіну ржавай саладухі. Пасля чаго яны з Васількам

Дзеці пайшлі за імі, як ганаровая варта. Каля самых дальніх ліпавых замкавых абсадаў абкружылі

— Ну вось, — уздыхнуў ксёндз, зноў сядаючы побач. — А той не ўсміхнуліся дзеці. І маёй таксама. І

Сташка набліжалася. Жыховіч пацёр далонямі скроні:

— Цяпер давядзецца адказваць перад начальнымі. За бясчынства ў храме. Але я не мог дапусціць, каб

— Не. Не памятаю нешта.

— Ён сказаў: «…калі толькі гэты эксперымент у галіне грамадскага ўладкавання не ўдасца, тады

— Але…

— Адказнасць адчуваеце? Ну вось. І самазаспакойвацца рана, пакуль ёсць Майданакі, гінуць людзі,

— Я сказаў  бы пра ваш учынак іначай: «Святая веліч, святая нецярпімасць аднаго апаганшчыка

Ён зноў пачаў бязладна і дужа ціха:

— Людзям вельмі патрэбна чыстае паветра. Трэба, каб лёгка дыхаць. Вельмі трэба чыстае паветра.

Вельмі чыстае паветра.

Сташка падышла да нас.

— Чаго не йдзецё?

— Не хачу. Не жадаю я на ўсё гэта глядзець. Гэта больш не мая справа.

— Ускрылі тую… ніжнюю камору, — сказала яна. — Такога я нідзе не бачыла. Хіба што ў эрмітажнай

— Пляваў я на гэта, — працадзіў я.

— І я. Як успомню тых «вартавых» — плакаць мне хочацца. Ці варта было іх саміх усё тое, што яны

— А што ў новым замураванні?

— Не ведаю. Мабыць, нарабаванае камандай Розенберга (зноў жа каштоўнасці, карціны, іншае такое).

— Дык, можа, і паперы ягоныя там? — спытаў ксёндз.

— Можа, і там. І, вядома, архіў.

— Ну, гэтым будзем займацца не мы, — сказаў я. — І, магчыма, нават не Шчука.

Ксёндз гнутка, нібы ніводнай костачкі ў ягоным целе не заставалася, устаў.

— Бывайце, — сказаў ён. — Ты заўтара едзеш, Косміч?

— Мабыць, так.

— А вы, Станіслава?

— Ну, мне яшчэ тут работы і работы.

— Та-ак… То не губляйце адно аднаго. Згубленага не знойдзеш. Хто ўжо хто, а я ведаю. А з вамі да

І, абыходзячы касцёл, павольна пайшоў у бок плябаніі. Страшэнна самотны на гэтым пустынным

— Мы не будзем губляць адно аднаго? — спытала яна.

— Не будзем, калі ты ўжо так. Сапраўды, нічога няма лягчэй, як згубіць.

Мы не глядзелі ні ў бок касцёла, ні ў бок замкавых прысад. Мы глядзелі на поўдзень, дзе ўздымаліся

_______________

1 М а р т ы н а ў М і к а л а й С а л а м о н а в і ч (памёр у 1875 г.) — забойца М.Ю.Лермантава. Пасля рэвалюцыі ў маёнтку Мартынава быў дзіцячы дом. Выхаваўцы ягоныя выкінулі косткі Мартынава з магільні на сметнік.