Аб існаванні подласці й наветаў

Аб існаванні подласці й наветаў,
Падступных махінацый і інтрыг
Я ведаю, паверце мне у гэтым,
Зусім не са старонак даўніх кніг.

Мужчыны і жанчыны сонмам цэлым
Імкнуцца здрадзіць, край свой ашукаць.
Я проста ў гэтым не прымаю ўдзелу.
Няма мяча, дык чыстай будзь рука.

Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 26 ліст. 81 г. 11.29. П. м.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 389.

Яндекс.Метрика