Адносна паходжання бюракратызму

Пітэкантрап пячору зручную выбраў,
Стол знадворку прысунуў да тоўстай сцяны
І павесіў таблічку: «Пячорным тыграм
Час прыёму тады, як вымруць яны».

Аўтограф — у лісце да С. А. Карпенкі ад 11.05.1956.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 333.