Адносна паходжання дэпламатыі
Правадыр іракезаў на размову аб міры
Запрасіў варага, Начную Саву,
І цяжкою каменнай люлькаю міру
Дагаворнаму боку прабіў галаву.
Аўтограф — у лісце да С. А. Карпенкі, сябра У. Караткевіча, ад 11.05.1956.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 333.