І чаго гэта, таварыш

І чаго гэта, таварыш,
Так заўжды бывае,
Што удома часта марыш
Аб нязнаным краі?

А як лёс туды закіне —
Сэрца сніць заўсёды
Пра звычайную асіну
На родным гародзе.

Аўтограф — у ЦДАМЛМ РБ, Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 129, с. 13 [1955 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 325.