Вышэйшыя жывёлы, або «Вянец тварэння»
..у вышэйшых жывёл патрэба і здольнасць прычыняць
разбурэнні і шкоду ўзрастаюць прама прапарцыянальна
ступені іхняй разумнасці.
Канрад З. Лоранц
І тое праўда. Лемур нецікаўны:
Вісіць на галіне плюшавым мішкаю.
Капуцын (з вузканосых) гарлае песні,
Псуюць уласныя цацкі мартышкі.
Чым вышэй, тым больш разбуральна-цікаўныя,
Нібы гарылы з пачкаю сернікаў…
Натуральна ўзнікае пытанне: «А людзі?»
………..
І ўспомніў Хатынь, Хірасіму і Герніку.
Аўтограф — у 3-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 23 ліст. 81 г. 13.32.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 388.