Май

Парасон і плашч між сабою гамоняць
І ідуць тратуарамі ўніз галавой,
А пад імі, як хмары, дрэвы зялёныя,
Ўспышкі кропляў, маланкі, дамы і балконы…

Ўвесь амыты, — як вабяць кветак далоні! —
Плашч прыпаў да ружовага парасона,
Нібы чмель, што ўпяўся ў ружовы павой.

Машынапіс — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ). Напісаны 19 чэрвеня 1984 г. да 60-годдзя Васіля Быкава.
Упершыню — «Літ. і мастацтва», 1986, 15 жніўня.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 395.

Яндекс.Метрика