Вершы не дапамаглі

Вецер кнігу на акне чытае;
Скучыў і старонкі стаў лічыць.
Верш засыпаў бэзам адквітаючым,
Што стаіць у сінім гарлачы.
Бы сказаў: «Куды ты, братка, лезеш
Са сваім каханнем і тугой?
Іх не параўнаць з цвіценнем бэзу,
З кветкамі вільготнымі яго».
І каханая на падваконні,
Сціснуўшы сукенку паміж пят,
З-пад прасвечанай глядзіць далоні
На нясмелы лёт галубянят.

Машынапіс — у 3-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1968 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 378.