Каласы пад сярпом тваім

Кніга першая. Выйсце крыніц

Кніга другая. Сякера пры дрэве

Брань (дадаткова)

1. Упершыню — «Полымя», 1965, №№ 2 — 6.

2. Першае кніжнае выданне — Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. Кніга першая і другая. — Мн.: Беларусь, 1968.

3. Рукапіс рамана захоўваецца ў 43 папцы асабістага архіва пісьменніка (аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ). На пачатковых трох старонках рукапісу ёсць прысвячэнне: Маці маёй. Кожнай беларускай маці, — прысвячаю.; назва: Кніга першая. Выйсце крыніц; эпіграф з …Мацея, ХVІ; верш «Шчаслівы паўнатою сталай сілы», які быў пасля змешчаны ў зборніку «Мая Іліяда» (1969) пад назвай «На пачатак »Каласоў пад сярпом тваім…« і памета: Пачаў па-сапр.[аўднаму] 27 красавіка 62 г. Пятніца перад вялікаднем. У канцы рукапісу, на 611 старонцы, памета: Канец першай кнігі. 18 мая 1964 г. 23.47

Рагачоў

Мінск

Каралішчавічы

Чалябінск

Мінск.

4. Машынапісы першай кнігі рамана захоўваюцца ў 44, 45, 46, 47 папках асабістага архіва пісьменніка (цяпер — аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ) і ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 22 — 30, 32 — 36.

5. У 74 папцы асабістага архіва пісьменніка (аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ) захоўваецца рукапіс двух раздзелаў другой кнігі, з паметай: Кніга другая. Брань

Таму што наша брань не супраць крыві

й цела, але супраць начальстваў,

супраць улад, супраць светапрадаў-

цаў цемры гэтага веку, супраць ду-

хоўнай злосці паднябёснай.

(Пасланне Паўлы да Эфесцаў)

Пачаў 18 верасня 64 г., у 11 г. дня. Дагэтуль напісаны былі раздзелы аб Маскве і некаторыя другія. […]

Два раздзелы з другой кнігі «Брань» пры жыцці пісьменніка не друкаваліся. Упершыню — «Полымя», 1989, № 1.

6. У гэтай жа папцы захоўваюцца накіды да рамана, дзе пададзены яго план і названы героі. Сярод накідаў да рамана, што захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН РБ, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 31, ёсць план будучага рамана, які падзелены на наступныя часткі:

Частка І. Усход (Сяйва дня).

Частка ІІ. Брань.

Частка ІІІ. Вараннё (Галгофа).

Зыходзячы з гэтага, можна меркаваць, што Уладзімір Караткевіч думаў напісаць раман, у першай частцы (кнізе) якога хацеў паказаць пярэдадзень паўстання, у другой — само паўстанне, у трэцяй — яго разгром і, відаць, вынікі. У далейшым была напісана першая кніга пад назвай «Выйсце крыніц». Сярод рукапісных матэрыялаў пісьменніка (74 папка асабістага архіва) сустракаецца іншая назва другой кнігі — «Страта».

Такім чынам, Уладзімір Караткевіч, паводле пачатковай задумы, завяршыў толькі першую кнігу пра паўстанне 1863 — 1864 галоў, што пацвярджае і першадрук, у канцы якога пазначана: Канец першай кнігі. У кніжным выданні 1968 года першая кніга была падзелена на дзве кнігі. І такі падзел захаваўся потым як у выданнях рамана на рускай мове, так і ў беларускім выданні 1981 года.

7. Пісьменнік збіраўся закончыць гэты твор. Напрыклад, 25 кастрычніка 1982 года ён у дзённіку адзначыў: «Цёплыя дні стаяць, але апошняя лістота на ліпах. Так, цяпер складаць зборнік вершаў, а там, можа, калі дасць бог, да вясны рабіць »Каласы«. Праўда, час ужо».

8. Перакладзены на рускую мову.

9. Набор рамана зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў. У 8 т. Т. 4. Каласы пад сярпом тваім: раман, кн. 1. — Мн.: Маст. літ., 1989. — С. 5 — 390; Т. 5. Каласы пад сярпом тваім: Раман, кн. 2; Зброя: Аповесць. — Мн.: Маст. літ, 1989. — С. 5 — 415.

10. Набор двух раздзелаў з другой кнігі «Брань» зроблены па выданні: Уладзімір Караткевіч. Творы: Проза. Драматургія. Публіцыстыка. — Мн., Маст. літ., 1996. — С. 448 — 465.

11. «Студзеньскім цёмным світаннем». Раздзел з рамана «Каласы пад сярпом тваім» надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва», 1963, 1 лютага. Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў. У 8 т. Т. 5. Каласы пад сярпом тваім: Раман, кн. 2; Зброя: Аповесць. — Мн.: Маст. літ, 1989. — С. 520 — 525.

12. Нататка «Замест пасляслоўя» (пераклад з рускай мовы; у арыгінале — «Вместо послесловия») надрукавана ў кн.: Короткевич В. Колосья под серпом твоим. Книга первая и вторая / Авторизованный перевод с белорусского В. Щедриной. — Мн.: Маст. літ., 1977. Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў. У 8 т. Т. 5. Каласы пад сярпом тваім: Раман, кн. 2; Зброя: Аповесць. — Мн.: Маст. літ, 1989. — С. 525, 526.