Тагасветнае

Сом вытрэшчвае глядзелкі сонныя:
Ў Верхнім Царстве Смерці, па Той Бок,
У чаўне пад ветразем чырвоным
Праплывае невядомы бог.

Сом, не спадзявайся ты на бога,
Хай сабе ў яго і пара ног.
Бог і сам не ведае нічога,
Бог і сам на ростанях дарог.

Упершыню — У кн.: Быў. Ёсць. Буду.
Аўтограф — у аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 7, с.35, з паметай: 11 жн. [1964 г.?].
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 271.