Сведка
І было, і быллём парасло,
Але сведкі гуляюць ракой…
Рыба брохнула,
Як вясло.
У жыцці не бачыў такой.
Упершыню — У кн.: Быў. Ёсць. Буду.
Аўтограф — у аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 7, с.35, з паметай: 11 жн. [1964 г.?].
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 271.