Не злабіся на ерэтыкоў
Не злабіся на ерэтыкоў,
Не цягні ў самае неба выю.
Свет без іх — чародка прасцякоў,
Свет жывы — пакуль яны жывыя.[>
Ты мудрэц — пакуль мудраць яны.
Ёсць яны — няма ў табе падману.
Не гані агнём іх, не кляні,
А малі аб іх уратаванні.
Упершыню — У кн.: Быў. Ёсць. Буду.
Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 26 ліст. 81 г. 11.37.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 288.