Восень нясе павуцінне

Восень нясе павуцінне,
Дрэвам час запалаць.
На ўсіх баравых рабінаx
Чырвоныя плахты вісяць.
Няўтульна на мокрай сялібе
І ў позні прысмерку час
Вяргіні таўкуцца ў шыбы:
«Пусціце, пусціце нас».

Аўтограф — прыкладзены да ліста Ю. К. Гальперыну ад 07.10.1955.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 332.

Яндекс.Метрика