Паразумеліся

— Яблыкі! Яблыкі! З садоў каралеўскіх. —
— Па чым?
— Усяго тры злотых за меру.
Такая ж славутасць нашага месца,
Як папскі нунцый, як касцёлы і веры. —
— Тры злотых? За гэтую поскудзь? Жарты.
За гэты кізяк, падабраны ў полі? —
— А я вам кажу, што яны таго варты,
Як жанчына сумленная! Як пан добры католік! —
— Памыліліся, пані, я ў бога не веру.
Што мне папа і што мне вера Хрыстова. —
— Ну, калі ўжо справа пайшла на адвертасць,
Дык і я не цнатліўка, а курва з Гжыбова.

Аўтограф — у лісце да С. А. Карпенкі ад 31.05.1956.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 334.

Яндекс.Метрика