Сірын — птушка радасці
Сірын на досвітку ў лесе спявае,
Дрэвы ў празрыстым вэлюме зялёным,
Сінія хмаркі, як дым, праплываюць
На візантыйскім небе чырвоным.
Ў лесе азёры вясеннія, сінія,
Дзеткі-бярозкі выйшлі на бераг…
Крылы жар-птушкі, воблік дзяўчыны,
Вочы смяюцца, вялікія, шэрыя.
Радасць вясенняя, дальняя песня,
Ціха фіялка з зямлі выглядае:
Ў мокрых лясах, на блакітным прадвесні
Сірын, закрыўшы вочы, спявае.
Песня ўзлятае ў імклівым палёце,
Песня лікуе майскім світаннем
Ў гэтай пранізліва-страшнай пяшчоце,
Ў гэтай любові, ў першым каханні.
Аўтограф — у лісце да Ю. К. Гальперына ад 09.04.1957.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 343, 344.[>