Прыганятыя

Не наша воля, не нашы нівы,
Дубы не нашы над рэчкай ціхай.
Чужыя бору сівыя грывы,
Адное наша — сівое ліха,
Адное наша — змрочныя хаты,
Крывёй мужскою зліты палетак,
Адное наша — пазор дзяўчатак,
Адное наша — няволя дзетак.
Не нашы кнігі, мова, палацы,
Затое наша — ўсіх продкаў слава,
Затое наша — наш гонар людскі,
Вагонь у сэрцы, тапор пад лавай.

Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1954 — 1957 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 355.

Яндекс.Метрика