Нараджэнне Венеры
За вокнамі дзень дагарае,
Знікае агнёў ракой.
І ты з карціны сплываеш
У змрочны, ціхі пакой.
Чужая, зусім чужая,
Ніколі не будзеш маёй.
Вочы твае і цела
Стварыў калісь Бацічэлі
Шмат стагоддзяў таму
На муку маю,
На муку.
На вечную ў сэрцы зіму.
Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1957 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 358.