Вярнуўшыся з далёкага бадзяння
Вярнуўшыся з далёкага бадзяння
На словы дзён былых, на іх напеў,
Я ціха стукнуў пад акном каханай
І як адказ пачуў вясельны спеў.
Крыніцы сініх пушч асірацелі,
На вываратнях сівізна, як снег,
Таму, што цішыня пануе смела,
Дзе чуўся некалі твой срэбны смех.
Аўтограф — у ЦДАМЛМ РБ, Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 864, с. 7 [1957 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 360.