Панна Варшава

Панна Варшава, —
Яна сваёй дарогай ішла…
Мурамі крывавымі
Падпертая ззаду і спераду.
Панна Варшава, —
Ніка —
Аднойчы шпяжонку ўзняла.
І ёю
Зваліла
Ні многа ні мала
Дваіх мядзведзяў.

Аўтограф — у 81-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1980 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 387, 388.

Яндекс.Метрика