Больш добразычлівасці
(з выступлення Уладзіміра Караткевіча на пленуме праўлення СП БССР, які быў прысвечаны праблемам сучаснага беларускага рамана, 16 лістапада 1979 г. у другой палове дня)
Трэба пісаць добрыя, вартыя часу творы, у тым ліку раманы. Гэтага за пісьменніка ніхто не зробіць, толькі адзін сам ён можа парадаваць чытача тым, што прыцягне яго ўвагу, што засяродзіць яго на праблемах важных і галоўных — такую думку праводзіць у сваім выступленні У. Караткевіч. Разам з тым, ён з трывогай гаворыць, што размова пра вартасці таго ці іншага твора, на жаль, часам яшчэ падмяняецца на пленумах, пасяджэннях секцый высвятленнем узаемаадносін паміж пісьменнікамі. Прыватнае, выпадковае пачынае засланяць сур’ёзную гаворку пра літаратуру, зводзіць яе да непатрэбнай агульшчыны.
А, мiж iншым, мы ўсе, гаворыць прамоўца, як тыя каменьчыкi ў мазаiцы. Выкiнь адзiн i мазаiка распадзецца. У лiтаратуры ж адбываецца нешта падобнае. Яна складаецца з талентаў рознай велiчынi. Адны пiсьменнiкi — больш таленавiтыя, другiя — менш. Але ж i без iх нельга мець поўнае ўражанне аб лiтаратурным працэсе, аб стане яго, аб перспектывах развiцця.
Больш добразычлівасці, уважлівасці адзін да аднаго, — на думку У. Караткевіча, гэтыя прынцыпы павінны стаць асноўнымі ў творчым асяроддзі. Ад гэтага толькі выйграе літаратура. І, вядома ж, чытач.
Упершыню — «Літаратура і мастацтва», 1979, 23 лістап.