З запісных кніжак — 1965

1863. Паўстанцы, пакуль яшчэ без зброі, блукаюць лесам. Заходзяць у карчму, цягаюць вёдры (100 шт.) у лес.
Пагоня за імі.
— Нашто столькі?
— А коней столькі напаіць. Мала, думаеш, трэба7
Пагоня.
— Ой, вей, не хадзіце. У іх столькі коней.
Сяляне падпалілі маёнтак. Прысудзілі да шыбеніцы ў Пецярбургу. Пан сваёй воляй рукі ў смалу і падпаліў. Ідуць з рукамі-паходнямі. У аднаго згасла. Падпаліў ад другой.
— Нашто?
— (З грозным шэптам). Адпакутую, можа, тую частку таго, што за мае справы ў пекле гарэць маю.

Маёнтак. Жонка ўпраўляючага-агранома. Нягеглая. Баіцца ўночы ісці ў прыбіральню. Муж яе суправаджае. Яна надзела паліто, мехавы капялюш, шалік наверх яго, пальчаткі, глядзіцца ў люстра і ідзе.
— У-гу. Гэта пані была. Яна табе без рукавіц і с… не сядзе.

Буфетчыца з забягалаўкі па Бабруйскай шашы з’яв[ілася] да сакратара райкома і са звяглівым спакоем:
— А ў мяне растрата… Рублёў на трыста.
— ?.
І выклала на стол 5 партбілетаў.
— Аддалі ў залог, а грошай не прынеслі.

Дзед выстругаў здаравенны дубовы кій з руку таўшчынёй:
— Нашто?
— А зяця, як па вуліцы пойдзе…
— А што яму? — кажа жонка. — Гарод выпалаў, дровы паліў — што яму рабіць. То вось ён, значыць, у вольны час зяця па вуліцы ганяе.

Паходка: Ідзе і рукамі мух ад задніцы адганяе.

Міліцыянер Новікаў адабраў у бабы ў Турцы бочку з брагай, выпіў у яе і закусіў і завёз бочку на санях у аддзяленне. Баба адразу ж з’яўляецца да начальніка:
— Дык таварыш начальнік, а што ж гэта такое. Мужык на вайне загінуў, дзяцей чацвёра, а гэты бандзюга нажэрся ў мяне, па самаг[он] мяне паслаў, а пасля апошнюю бочку капусты забраў да павёз.
— Ты што гэта брэшаш, сцерва.
— Як-кая я табе сцерва, сам ты сцерва. Хадземце, таварыш начальнік, пагляньце.
У санках бочка капусты.
— Сук-кін ты сын. 15 сутак на губу, м-ма-арш.
(Пакуль піў — замянілі бочку, пакрылі дзяружкай і ўвязалі.)

Яндекс.Метрика