Бывай!

Хтось бязвіннай крывёю заліў зару
І стагі заінелыя лоз.
Мой цягнік пакідае цябе, Беларусь, —
Твой сівер і твой мароз.

Я шчаслівы, што знікну з гэтых палёў,
З гэтых пушчаў і берагоў.
Хай яны дранцвеюць, закутыя ў лёд,
Калі так ужо любяць яго.

О, даволі! Намерзся! Пусці з сябе
Ў мора добрае, ў іншы край…
Я ні ў чым, ні ў чым не віню цябе.
Калі можаш — даруй і бывай.

Аўтограф — у аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 7, с. 3, з паметай: сакавік — 4 ліпеня 67 г. Мінск.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 376, 377.

Яндекс.Метрика