І зашумяць асіны над ракою

І зашумяць асіны над ракою,
І будуць светлымі улетку дні,
І зацвітуць на скалах над вадою
Спакойныя купальскія агні.

Як знак таго, што ўсё мінае ў свеце,
Сарве іх шэрань прагнаю рукой,
І толькі ты адна ва ўсім сусвеце
Навекі застанешся маладой.

Аўтограф — у Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь (ЦДАМЛМ РБ), Ф. 25, воп. 2, адз. зах. 66, с. 4 [1954 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 311.