Як мяне перакладалі на японскую мову, або Летавылічэнне
Па японскім летавылічэнні 1981 год — 2641 (з дня каранавання першага мікада)
Ну, хочуць перакласці японцы — і годзе…
— Калі нарадзіўся?
— Гэх, старасць не радасць.
Ў дзве тысячы пяцьсот дзевяностым годзе…
(Ад каранавання першага мікада.)
— Жартуеце? Ці проста лухту гародзіце?
— Ды зусім не жартую… Адкуль жа знову?..
Ну… Тады ў дзевяцьсот трыццатым годзе
(а сам падумаў: «Ад нараджэння Хрыстова»).
— У тысяча дзвесце сямідзесятым?
(Ён тады — за мікада, я — за новую эру.)
— Зноў жарты? У нас манголы трыклятыя.
— А ў нас з крыжакамі войны за веру.
— Вам дзвесце шэсцьдзесят. Пяцьдзесят,
трошкі болей.
— То што, дзве тысячы дзвесце дваццаты?
А зараз?
— Шэсцьсот сорак першы грымзоліцца
Пад гэтым пяром на паперу клятую.
— Паслухайце, жарты ў вас проста конскія.
Вы, «бака», дурань. — Бяка? — То самае.
— Знаеце,
не хачу гучаць па-японску.
Ў вас «яма» —
«гара»,
а ў нас «яма» —
«яма».
Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 26 ліст. 81 13.35. П. м.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 390, 391
.