Мастакам

Моны Лізы смяюцца губы,
Страсць Бетховена ў гуках пяе…
Смерць вартуе тое, што любім,
Вырвем любае з рук яе.
Каб жыло і нашчадкам спявала,
Каб навекі стаяла ў вяках.
Рым загінуў ад дзіды вындалаў, —
Рым жыве ў Ювенала радках!

Аўтограф — прыкладзены да ліста Ю. К. Гальперыну ад 10.06.1957.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 349.

Яндекс.Метрика