На празрыста-блакітную роўнядзь мора
На празрыста-блакітную роўнядзь мора,
Апускаецца сонца чырвоны жаўток.
Заўтра ўстане ён зноў
І ў імгненні сканання самога быцця
Ёсць імгненне жыцця, і імгненне смерці,
І імгненне веры ў вечнасць жыцця.
Я імгненне жыву, і памру на імгненне,
І у думцы і ў слове маім аджыву.
Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1982 — 1984 гг.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 395.