Радзіме

Радзіма,
стой як горды ўцёс.
У велічы і журбе,
Каб вецер за тысячагоддзе аднёс
Пясчынку адну ад цябе.

І хай той пясчынкаю буду я,
А не мой сусед і не брат.

Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 22 верасня 82 г. 19.53.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 393.

Яндекс.Метрика