Тая жонка, якую ведаў

Тая жонка, якую ведаў,
Да апошняй сардэчнай струны,
Так, як ведаюць гімны «Ведаў»
Амазонскія дзікуны.
Ты, якую меў і кахаў я,
Як кахае ў імкненні віроў
Заручоную з Балтыкай Гаўю —
Заручоны з Понтам Дняпро.

Так, як ведае Месяц аблокі,
Так, як ведае шчасце Зямля.

Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1966 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 375.