Тут кожны сядаў бы, дзе схоча

Тут кожны сядаў бы, дзе схоча,
Адзін — ля камінка
(Каб вечна сябе спрабаваў паўтарыць, —
Нясталы і зменны агонь),
Другі — ля вакна,
што спрадвеку глядзіць
на здрадлівае мора.
А трэці, калі б не схацеў,
проста ў кут бы зашыўся з уздыхам палёгкі.
І ўсе б працавалі,
і ў гэтай прывольнай майстэрні
ніхто б не пісаў
і ніхто бы не ўбачыў
аднолькавых твораў.

Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ) [1980 г.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 386.

Яндекс.Метрика