Ўстану ранкам насустрач сонцу
Ўстану ранкам насустрач сонцу
І па цёплай зямлі пабрыду
Там, дзе яблыні мараць бясконца
У блакітным вясновым саду.
Пацягнуся, і сну аковы
Ападуць з пасвяжэўшых рук.
Моц напоўніць вялыя словы,
Сэрца ўзбудзіцца яры стук.
І пайду па расістых палеткаx
Так, каб з новым спаткацца днём,
І махнатая, алая кветка,
Кветка сонца заззяе агнём.
Ў новым дні ўсё прыгожым будзе,
Ён паўстане над новай зямлёй.
Паднімайцеся, добрыя людзі.
Крочце к сонцу поруч са мной.
Тэкст перапісаны ў 1955 г. Ю. К. Гальперыным з аўтографа У. Караткевіча, які належаў іншай асобе.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 332.