Вясновая непагода
Харалуг замест неба. Вакол лазнякі,
Плынь гайдае ў пратоках чарот,
Дождж стучыцца па шэрай паверхні ракі,
Толькі скінуўшы першы свой лёд.
Беспрыютна, панура, але паглядзі
Лёд зышоў, гай прачнуўся ад сна,
На азёрах прызыўна трубяць лебядзі,
Блізка сонца, каханне, вясна.
Хутка ў небе сонца распусціцца квет,
Ўсё сагрэе мілым цяплом.
І адразу пакрые ўвесь белы свет
Чысты лебедзь блакітным крылом.
Аўтограф — у Літаратурным музеі Якуба Коласа, воп. 110, с. 81 [1952 — 1954 гг.?].
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 309 — 310.