За чорнаю ружай ідзі ўсцяж дарог

За чорнаю ружай ідзі ўсцяж дарог,
Ідзі праз хлусню, цямноцце і дым, —
Каб неяк убачыць блакітны стог
І месяц зялёны ў тумане над ім…

Пад месяцам гэтым, між сініх стагоў
З бедным сэрцам маім у руцэ —
Цвіце імя чужой, дарагой,
Чорная ружа цвіце.

Я не верыў, не верыў у змрочнай журбе,
Што можна, пазбыўшыся мук,
Ўзяць цябе і да вуснаў прыціснуць цябе,
Не скрывавіўшы ігламі рук.

Аўтограф — у 2-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 8 кастрычніка 66 г. Рагачоў.
Упершыню — У кн.: Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы.
Набор зроблены па тым жа выданні. С. 376.

Яндекс.Метрика