Слова на вечарыне, прысвечанай 50-годдзю
Сябры мае і сяброўкі!
От няўжо вы думаеце, што я быў бы чагосьці варты без вас, якія сышліся сюды з большай ці меншай там кожны дозай сімпатыі да мяне. Мабыць, нічога не быў бы варты без вас, дарагія, без зямлі беларускай вялікай, без вялікага беларускага народа, без вялікай беларускай мовы.
І таму дзякуй вам за тое, што вы ёсць, дзякуй зямлі беларускай за тое, што я еў яе хлеб, чорны, піў яе смачную ваду, дыхаў яе паветрам, паціскаў самыя верныя на свеце мужчынскія рукі ў дружбе, рукі нашых мужчын, і зрэдку шанцавала і мне цалаваць рукі самых мілых істот на свеце, нашых жанчын.
Дзякуй вам, людзі! Яшчэ раз тысячу раз дзякуй вам!
Без вас я нішто.
Упершыню — у тэксце кн.: Верабей А. Абуджаная памяць. — Мн.: Маст. літ., 1997.