Кіпарысавыя жарцікі

Бяроз няма. Адны кіпарысы:
Быццам хвасты наставілі лісы,
Лісы зялёныя, незвычайныя,
Ў горад зайшлі, такія адчайныя.
І ты са мною зусім як лісіца,
Смех на беленькіх зубках іскрыцца.
Смех такі, што кідае ў дрыжыкі.
Лісіца. Толькі звычайная. Рыжая.
Дурнога ваўка да ільду прымарозіла,
Ды толькі й чакаеш, каб кінуцца ў лозы,
Навесці зялёных братоў-кіпарысаў,
Зялёных лісаў, зялёных лісаў,
Наставіўшы хвост, смяяцца з нябогі,
Якому сястра наставіла рогі.

Упершыню — У кн.: Мая Іліяда.
Аўтограф — у аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 8, с.24, з паметай: 29 сакавіка 67 г., Ялта.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 201.

Яндекс.Метрика