Medusa Ludovisi ў Рыме

Спіць Эрынія. Ў грозных веяx
Цень прароцтва вялікага лёг.
Помства спіць. Касмылёў змеі
У спакоі тояць скачок.
Спіць яна. Бяздумна і глуха.
Сны аб праўдзе і роўнасці сніць…
Ціхі гук:
Будзільнік над вухам
Папярэдзіў, што зазвініць.

Упершыню — У кн.: Мая Іліяда.
Чарнавы аўтограф — у 3-й папцы асаб. арх. пісьм. (аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ), з паметай: 5.ХІ.64 г.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 236, 237.

Яндекс.Метрика