І бывай. Не трэба шкадаванняў

І бывай. Не трэба шкадаванняў.
Што мне ў іх, калі, на боль і зло,
Свеціць з неба мне тваё каханне,
Быццам месяц, не сваім святлом.
Рукі твае — сонечныя соты,
Але што заменіць дабрыню?
Што мне ў сонцы — без яго пяшчоты?
Што мне ў любых вуснах — без агню?

Упершыню — У кн.: Мая Іліяда.
Аўтограф — у аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 8, с.27, з паметай: 25 сакавіка 67 г., Ялта.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 203.

Яндекс.Метрика