Генуэзская крэпасць

Колькі ж вынесла ты перастрэлак такіх?..
……………..
Сіні вечар глядзеў праз імглу,
Наплывалі хмары, і сонца на іx
Дзіды кідала на зямлю.
І яны, сіне-белыя, падалі ўніз
І дымелі сярод пустаты…
……………..
Быў бліжэй за ўсіх густа-сіні мыс,
А далей, за ім, быў блакітны мыс,
А за ім — туманна-жамчужны мыс,
А на ім — сілуэтам бязважкім — Ты.
……………..
А на ім — пад стрэламі — Ты.

Упершыню — У кн.: Мая Іліяда.
Аўтограф — у аддз. рэдк. кн. і рукап. ЦНБ НАН РБ, Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 7, с.2, з паметай: 27 крас. — 17 вер. 67 г. Марское — Мінск; аўтограф — Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 4, с. 59, з прысвяч. Ул. Дамашэвічу.
Набор зроблены па выданні: Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 195, 196.

Яндекс.Метрика